Tag: Vinsent
Vinsent “Слава Героям!”
by admin on Лют.17, 2010, under Музыка, Навіны
Vinsent: “Гэтую песьню я напісаў яшчэ год таму. Плянавалася, што ў 2009 годзе выйдзе складанка, прысьвечаная Кастусю Каліноўскаму. Магчыма, дыск усё ж такі пабачыць сьвет у 2010 годзе. Плянуецца удзел многіх вядомых беларускіх выканаўцаў. Паколькі мой твор ужо стаў дасяжным для спампоўкі ў Сеціве, будзе разумным прэзэнтаваць яго на афіцыйным сайце. Адразу хачу зазначыць, што трэк мікстэйпавы. Ідэю для тэксту мне падказаў вялікі Уладзімір Караткевіч, таму што гэтая песьня напісаная па матывах яго раману “Каласы пад сярпом тваім”. Першы куплет - ліст Алеся Загорскага да Кастуся Каліноўскага, у другім куплеце ўжо Кастусь піша Алесю, трэці куплет - мая зваротка.”
VINSENT “СЛАВА ГЕРОЯМ!” СПАМПАВАЦЬ (DOWNLOAD, 5 MB)
Vinsent “Слава Героям!” - прэзэнтацыя песьні 17.02.2010
by admin on Лют.14, 2010, under Навіны
17 лютага на www.vinsent.org адбудзецца прэзэнтацыя песьні Vinsent “Слава Героям!”
Падтрымай “Восеньскі вальс” на АНТ!
by admin on Лют.09, 2010, under Навіны
На сайце АНТ праходзіць галасаваньне за Лепшы кліп тыдня. “Восеньскі вальс” чакае на вашую падтрымку ТУТ.
Прэзэнтацыя кліпу Vinsent “Восеньскі вальс”
by admin on Сту.29, 2010, under Відэа
Vinsent прадстаўляе свой новы кліп на песьню “Восеньскі вальс”. Па вэрсіі прэміі “Кліп-марафон” “Восеньскі вальс” стаў лепшым кліпам 2009 году. Здымкі праходзілі ў Менску. Галоўную ролю выканала Лэйла Ісмаілава, вядомая таксама па здымках у рэклямных роліках буйнога мабільнага апэратара. Ролю міма выканаў Арцём Гуцулюк. Vinsent: “Мне спадабаўся рэзультат, які мы атрымалі. Над кліпам працаваў прафэсійны тандэм, у прыватнасьці, рэжысэр Аляксандр Меліхавец і апэратар Дзьмітры Карначык. Акцёрам прыйшлося нялёгка, бо было даволі халоднае надвор’е, а апранутыя яны па сцэнару лёгка. Затое цяпер усе задаволеныя фінальнай вэрсіяй кліпа.”
Прэзэнтацыя кліпу “Восеньскі вальс” на ТБ: тэлеканал АНТ, 7 лютага, 11:40, праграма “Ранішняя пошта
Плянуецца, што наступны кліп Vinsent’а будзе зьняты на новую песьню “Час прыйшоў”.
Выказваем удзячнасьць хіп-хоп краме “Infinity”.
Спампаваць кліп Vinsent “Восеньскі вальс” (DOWNLOAD, 14 mb)
Галасуй за Vinsent’а на STREETAWARDS 2009!
by admin on Сту.20, 2010, under Навіны
STREETAWARDS - штогадовая прэмія ў вобласьці беларускага хіп-хопу. Vinsent прадстаўлены ў 6 намінацыях:
Артыст году
Адкрыцьцё году
Лепшы рэліз (Vinsent “Пачатак”, BMA-group,2009)
Лепшы кліп (Vinsent “Восеньскі вальс”, рэж. Аляксандр Меліхавец, апэр. Дзьмітры Карначык)
Канцэрт году (Vinsent: Прэзэнтацыя альбому “Пачатак”, 15.04, клюб “Гудвін”)
Лепшае дызайнерскае афармленьне рэлізу (вокладка альбому “Пачатак”, дызайнер Алесь Валянюк)
Vinsent “У адзіным экзэмпляры”
by admin on Сне.08, 2009, under Навіны

9 сьнежня ў 21.30 Vinsent у прамым этэры на радыё “Сталіца”. А менавіта, рэп-выканаўца стане госьцем праграмы “У адзіным экзэмпляры” аўтара і вядучага Сяргея Паўлянковіча. Слухаць радыё “Сталіца” можна на ультракароткіх хвалях - УКХ 72.89 ці праз інтэрнэт.
Воля Палюшык “Must be stronger”
by admin on Сне.08, 2009, under Навіны
Вы памятаеце сьпявачку Волю Палюшык, якая выконвае з Vinsent’ам песьню “Менск-Парыж”. Таксама Воля аздобіла альбом “Пачатак” сваім пранікнёным вакалам. Цяпер Воля Палюшык прадстаўляе сваю новую песьню “Must be stronger”. Гэты трэк вы можаце спампаваць на афіцыйным сайце Волі Палюшык.
Vinsent у ClubNika
by admin on Сне.08, 2009, under Фота
Vinsent у ClubNika, Менск, 4.12.2009
Vinsent і :B:N: сумесны трэк!
by admin on Ліс.30, 2009, under Навіны, Фота
20 лістапада ў R-club зоркі беларускага року гурт :B:N: адзначыў сваё 10-годзьдзе. У канцэрце таксама прымалі ўдзел гурты Кальмары!, KROK, IQ48. Сярод спэцыяльных гасьцей былі заўважаны: Аляксандр Кулінковіч (Neuro Dubel), Алег Хаменка (”Палац”) і Vinsent. На канцэрце адбылася абсалютная прэм’ера сумеснай песьні гурта :B:N: i Vinsent’а. Трэк увойдзе на трэці студыйны альбом :B:N:.
Фотарэпартаж з канцэрту. Аўтар фота: Julia Fox, Generation.by
- Vinsent і :B:N:
- Vinsent
- :B:N: і Аляксандр Кулінковіч (Neuro Dubel)
- Атмасфэра
- KROK
- IQ48
- :B:N:
На пачатку было Слова…
by admin on Ліс.25, 2009, under Навіны
У шостым нумары хіп-хоп часопісу “Слова” вы маеце мажлівасьць прачытаць інтэрвію з Vinsent’ам. СПАМПАВАЦЬ ЧАСОПІС ”СЛОВА” (7,2 mb)








