Tag: Кліп
“Восеньскі вальс” на тэлеканалах.
by admin on Сак.01, 2010, under Навіны
Кліп “Восеньскі вальс” знаходзіцца ў ратацыі MTV, БелМузТБ, Першага музычнага каналу (ВТБ). Каб замовіць кліп на Першым музычным канале, трэба даслаць смс з тэкстам 7861 на нумар 1771 (кліп трансьлюецца ў Менску), на нумар 2771 (кліп трансьлюецца ў астатніх гарадах і мястэчках). Каб замовіць кліп з гарадзкога тэлефону, трэба патэлефанаваць на нумар 166 і назваць код кліпу Vinsent “Восеньскі вальс” (7861). Прыемнага прагляду!
Vinsent “Восеньскі вальс” - кліп тыдня на АНТ!
by admin on Лют.12, 2010, under Навіны

Гледачы паставілі кліп Vinsent “Восеньскі вальс” на першае мейсца па выніках тыдня на тэлеканале АНТ!
ГЛЯДЗЕЦЬ ВЫНІКІ ГАЛАСАВАНЬНЯ
Падтрымай “Восеньскі вальс” на АНТ!
by admin on Лют.09, 2010, under Навіны
На сайце АНТ праходзіць галасаваньне за Лепшы кліп тыдня. “Восеньскі вальс” чакае на вашую падтрымку ТУТ.
Прэзэнтацыя кліпу Vinsent “Восеньскі вальс”
by admin on Сту.29, 2010, under Відэа
Vinsent прадстаўляе свой новы кліп на песьню “Восеньскі вальс”. Па вэрсіі прэміі “Кліп-марафон” “Восеньскі вальс” стаў лепшым кліпам 2009 году. Здымкі праходзілі ў Менску. Галоўную ролю выканала Лэйла Ісмаілава, вядомая таксама па здымках у рэклямных роліках буйнога мабільнага апэратара. Ролю міма выканаў Арцём Гуцулюк. Vinsent: “Мне спадабаўся рэзультат, які мы атрымалі. Над кліпам працаваў прафэсійны тандэм, у прыватнасьці, рэжысэр Аляксандр Меліхавец і апэратар Дзьмітры Карначык. Акцёрам прыйшлося нялёгка, бо было даволі халоднае надвор’е, а апранутыя яны па сцэнару лёгка. Затое цяпер усе задаволеныя фінальнай вэрсіяй кліпа.”
Прэзэнтацыя кліпу “Восеньскі вальс” на ТБ: тэлеканал АНТ, 7 лютага, 11:40, праграма “Ранішняя пошта
Плянуецца, што наступны кліп Vinsent’а будзе зьняты на новую песьню “Час прыйшоў”.
Выказваем удзячнасьць хіп-хоп краме “Infinity”.
Спампаваць кліп Vinsent “Восеньскі вальс” (DOWNLOAD, 14 mb)
Кліп-марафон 2009
by admin on Сне.09, 2009, under Навіны

Карты раскрываюцца. Менавіта песьня “Восеньскі вальс” атрымала сваё відэаўвасабленьне. Нягледзячы на тое, што афіцыйнай прэм’еры кліпу яшчэ не было, відэа стала намінантам на прэмію “Кліп-марафон”. Плянуецца, што прэзэнтацыя кліпу адбудзецца ў сьнежні 2009 на тэлеканалах і на www.vinsent.org. А пакуль што вы маеце мажлівасьць прагледзець кліп “Восеньскі вальс”. Калі вам спадабаецца, галасуйце за кліп штодзённа. СТАРОНКА ПРЭМІІ “КЛІП-МАРАФОН”
Неўзабаве новы кліп…
by admin on Кас.30, 2009, under Навіны

Вы не пасьпелі яшчэ дасканала разгледзець кліп “Працягваю жыць”, а ўжо скончаныя здымкі новага відэа. Кліп знаходзіцца на стадыі мантажу. А пакуль што ў вас ёсьць мажлівасьць назваць песьню, якая атрымала сваё відэаўвасабленьне. Робім стаўкі, спадарства!
Наперадзе мантаж!
by admin on Ліп.21, 2009, under Навіны
Здымкі кліпу на песьню “Працягваю жыць” завершаныя. Цяпер справа за відэаінжэнерам. Ён будзе рабіць мантаж відэа. Прыкладнае зьяўленьне кліпу: жнівень 2009 году.
Пачаліся здымкі кліпа на песьню “Працягваю жыць”!!!
by admin on Чэр.24, 2009, under Навіны

Песьня “Працягваю жыць” з дэбютнага альбома “Пачатак” атрымае сваё відэаўвасабленьне. Пачаліся здымкі кліпу. Vinsent: “Хочам зьняць файнае відэа. У кліпе задзейнічана шмат людзей. Цікавая сюжэтная лінія. Чакайце на кліп “Працягваю жыць” улетку. “