Tag: :B:N:
Быць Беларусам - быць міласэрным!
by Googlebot2 on Кра.23, 2010, under Навіны

22 красавіка ў Менску прайшоў “Добры фэст”! Беларускія музыкі аб’ядналіся, каб падтрымаць дзяцей-інвалідаў. Сродкі, атрыманыя з канцэрту, пойдуць на патрэбы Чэрвеньскага і Гарадзішчанскага дамоў-інтэрнатаў. На фэсьце выступілі гурты Neuro Dubel, :B:N:, IQ48, “Палац”, ZM99. Лідэр беларускамоўнай рэп-сцэны Vinsent на пару з Інай Кашырынай стаў вядучым фэсту. Таксама Vinsent выканаў сумесную песьню з гуртом :B:N:.
Vinsent: “Мне вельмі спадабаўся гэты фэст. Людзі вельмі шмат кажуць пра тое, якія яны добрыя. На жаль, мала хто даказвае гэта сапраўднымі справамі. Я ганаруся беларускімі музыкамі, якія прынялі ўдзел у “Добрым фэсьце”. Яны паказалі на справе, як можна зрабіць жыцьцё трошкі лепей для кагосьці, у дадзеным выпадку, для дзяцей з дамоў-інтэрнатаў.”
Vinsent і :B:N: сумесны трэк!
by admin on Ліс.30, 2009, under Навіны, Фота
20 лістапада ў R-club зоркі беларускага року гурт :B:N: адзначыў сваё 10-годзьдзе. У канцэрце таксама прымалі ўдзел гурты Кальмары!, KROK, IQ48. Сярод спэцыяльных гасьцей былі заўважаны: Аляксандр Кулінковіч (Neuro Dubel), Алег Хаменка (”Палац”) і Vinsent. На канцэрце адбылася абсалютная прэм’ера сумеснай песьні гурта :B:N: i Vinsent’а. Трэк увойдзе на трэці студыйны альбом :B:N:.
Фотарэпартаж з канцэрту. Аўтар фота: Julia Fox, Generation.by
- Vinsent і :B:N:
- Vinsent
- :B:N: і Аляксандр Кулінковіч (Neuro Dubel)
- Атмасфэра
- KROK
- IQ48
- :B:N:






