Vinsent. Афіцыйны вэб-сайт

Tag: Адыходзяць караблі

“Караблі” заплылі на “Прэм’ер Тузін - 2009″

by admin on Сне.29, 2009, under Навіны

Прэм'ер Тузін - 2009Адзін з галоўных гітоў альбому Vinsent “Пачатак” песьня “Адыходзяць караблі” патрапіла на складанку “Прэм’ер Тузін 2009″. Нагадаем, што трэк “Адыходзяць караблі” перамагаў двойчы на “Тузіне Гітоў”. На канец 2009 году песьню спампавалі каля 20 тыс. разоў. “Прэм’ер Тузін - 2009″ выдадзены на лэйбле West Records.

Каментароў няма :, , more...

“Адыходзяць караблі” ў мэгатуры на “Тузіне Гітоў”

by admin on Ліп.21, 2009, under Навіны

Тузін ГітоўТузін Гітоў падводзіць музычныя вынікі году. Пачаўся фінальны мэгатур. Песьня Vinsent’а ”Адыходзяць караблі” двойчы перамагала ў сэзоне, а цяпер мае шанцы атрымаць тытул галоўнай песьні году. Усё залежыць ад вас! Галасаваць можна штодня. СПАСЫЛКА НА ГАЛАСАВАНЬНЕ

Каментароў няма :, , , more...

Адыходзяць караблі

by admin on Тра.12, 2009, under Вершы

Адыходзяць караблі, і нам не пасьпець туды,
Дзе можна жыць удвух, дзе можна радасьць
Раіць родным, на дахах хмарачосаў вострых,
Паліць да раніцы і жыць адной калодай простай.
Мае вусны, твае рукі ў адзіным стане,
Колькі б не казалі, я не перастану, не.
Аддаю сябе ўсяго да апошняй кроплі, бачыш,
Падтрымай мяне тады, калі са мною толькі гонар.
Гэтая памада ўсё такая жа чырвоная.
Навошта вокнамі закрываемся ад сьвету звонку мы?
Што цябе трымае, я ўсё зразумею, вер мне,
Уздымаецца ў моры адзінокі ветразь.
І толькі вецер, і толькі вернасьць,
Гэтыя заганы для кагосьці і ёсьць вера.
Думкі нашыя як чайкі над вадою кружацца,
Любіш ты рамонкі, да цябе ўсе з ружамі.

І колькі думак, столькі твараў я налічу,
І колькі сэрцаў, столькі сварак, аднаго хачу.
Каб больш ніхто, каб больш ніколі, каб больш нідзе,
Каб больш яскравых кветак у сьляпой вадзе.
Дачка маіх разваг, дачка маіх памкненьняў, а,
А порт і хвалі зладзяць між сабой вяселле.
Абавязкова нас запросяць ноччу пакуль ня трэба
Парасоны, паветра, для нас сыграе неба
Той спэктакль, што абмеркавалі ў бамондзе,
Модзе не належыць, нас цікавіць гэта, бачыш.
Мы прыехалі адтуль, дзе заўсёды лета, сэтамі
Для нас хвалі граюць з чароўнымі тэкстамі.
Мейсцамі ў ноты не трапляць - гэта не правіна, проста,
Хвалі, вам бракуе словаў вечных, словаў вострых.
Вось так трымайся за мяне, а я моцна за аблокі,
І мы зловім ня раз сьвет караблёў далёкіх.

R:
Адыходзяць караблі, а мы на беразе.
Ветразі, як душы нашы ахінаюць.
Стаў назаўсёды салодкім гэты верасень.
Верасу цудоўны водар я ўзгадаю.
Але пакуль мы разам, мы жывем
Пакуль пяшчотна за руку цябе трымаю,
Падыходзь бліжэй, я цябе сагрэю, хэй,
Давай ляцець праз мары, я запрашаю.

Каментароў няма : more...

Looking for something?

Use the form below to search the site:

Still not finding what you're looking for? Drop a comment on a post or contact us so we can take care of it!

Visit our friends!

A few highly recommended friends...