Vinsent. Афіцыйны вэб-сайт

Вершы

Адыходзяць караблі

by admin on Тра.12, 2009, under Вершы

Адыходзяць караблі, і нам не пасьпець туды,
Дзе можна жыць удвух, дзе можна радасьць
Раіць родным, на дахах хмарачосаў вострых,
Паліць да раніцы і жыць адной калодай простай.
Мае вусны, твае рукі ў адзіным стане,
Колькі б не казалі, я не перастану, не.
Аддаю сябе ўсяго да апошняй кроплі, бачыш,
Падтрымай мяне тады, калі са мною толькі гонар.
Гэтая памада ўсё такая жа чырвоная.
Навошта вокнамі закрываемся ад сьвету звонку мы?
Што цябе трымае, я ўсё зразумею, вер мне,
Уздымаецца ў моры адзінокі ветразь.
І толькі вецер, і толькі вернасьць,
Гэтыя заганы для кагосьці і ёсьць вера.
Думкі нашыя як чайкі над вадою кружацца,
Любіш ты рамонкі, да цябе ўсе з ружамі.

І колькі думак, столькі твараў я налічу,
І колькі сэрцаў, столькі сварак, аднаго хачу.
Каб больш ніхто, каб больш ніколі, каб больш нідзе,
Каб больш яскравых кветак у сьляпой вадзе.
Дачка маіх разваг, дачка маіх памкненьняў, а,
А порт і хвалі зладзяць між сабой вяселле.
Абавязкова нас запросяць ноччу пакуль ня трэба
Парасоны, паветра, для нас сыграе неба
Той спэктакль, што абмеркавалі ў бамондзе,
Модзе не належыць, нас цікавіць гэта, бачыш.
Мы прыехалі адтуль, дзе заўсёды лета, сэтамі
Для нас хвалі граюць з чароўнымі тэкстамі.
Мейсцамі ў ноты не трапляць - гэта не правіна, проста,
Хвалі, вам бракуе словаў вечных, словаў вострых.
Вось так трымайся за мяне, а я моцна за аблокі,
І мы зловім ня раз сьвет караблёў далёкіх.

R:
Адыходзяць караблі, а мы на беразе.
Ветразі, як душы нашы ахінаюць.
Стаў назаўсёды салодкім гэты верасень.
Верасу цудоўны водар я ўзгадаю.
Але пакуль мы разам, мы жывем
Пакуль пяшчотна за руку цябе трымаю,
Падыходзь бліжэй, я цябе сагрэю, хэй,
Давай ляцець праз мары, я запрашаю.

Каментароў няма : more...

Vinsent рэпрэзэнт

by admin on Тра.12, 2009, under Вершы

Рыфмы, што народжаныя там, дзе выносіцца карма,
Мая карта толькі туз, а не шасьцёрка ці дама.
Просты этэр, правыя камэры накіраваныя правільна,
Я гуру, экспэрт, і мне ня трэба правілаў марных.
Я мовай валодаю, як садоўнік нажніцамі, спіцамі,
Каму ня сьпіцца тут? За словы расплаціцца трэ.
Трэба думаць, што казаць: скарб ці ахінею несьці,
Мае людзі лёгка й хутка падвесяць цябе дзесьці.
Вінсэнт, стыль беларускі, твой розум на мяжы
Бяжы, раскажы ўсім, адпачні, а потым зноў бяжы.
Нам не хапае часу, толькі той, хто талент мае,
Шукае выйсьце, мару, ідзе туды, адкуль крычалі.
Ад куль хавацца трэба, мы дзеці Бога, дзеці неба,
Верым, нашыя каштоўнасьці бягуць за намі куды-небудзь.
Сказ апошняга куплету яшчэ вельмі далёка мой,
Мой рэп стыхія, будзь напагатове.

Гэта новы стыль, за які толькі я ў адказе,
Я іду наперад, мне не спазнаць паразы.
Мая армія са мной, мы напагатове, стой,
Не прайсьці нікому леваму, паказвай статус свой.
Мой статус сакрэтны, усё канфідэнцыйна,
Я агент рэпу Беларусі, так, прафэсійны.
Маё крэда: на вяршыні стаяць, бараніць межы,
Сачыць за тым, што і дзе па чым, каму належыць.
Адна любоў, адна рэлігія, адзін адказ,
Разрываем этэры, ты будзь бліжэй да нас.
Пачатак шляху, залі поўныя і нізкі старт,
А пераможа толькі той, хто сапраўды варты.
Скілзы кожны дзень ідуць толькі толькі ўгору,
З самага цэнтру Эўропы, этэр ад мора да мора.
Вяршыні новыя, за даляглядам новы сьвет,
Хіп-хоп для гурманаў, мой рэп для эстэтаў.

R:
Я прыйшоў у гульню цяпер і назаўсёды,
У ролі фаварыта, заканадаўцы моды.
Не з пустымі рукамі, і са мною прэзэнт,
Беларусь, Вінсэнт, рэпрэзэнт.
Я прыйшоў у гульню цяпер і назаўсёды,
У ролі фаварыта, заканадаўцы моды.
Не з пустымі рукамі, і са мною прэзэнт,
Вінсэнт, Беларусь, рэпрэзэнт.

Каментароў няма : more...

Looking for something?

Use the form below to search the site:

Still not finding what you're looking for? Drop a comment on a post or contact us so we can take care of it!

Visit our friends!

A few highly recommended friends...