Vinsent. Афіцыйны вэб-сайт

Навіны

“Восеньскі вальс” на тэлеканалах.

by admin on Сак.01, 2010, under Навіны

vinsent-d0b2d0bed181d0b5d0bdd18cd181d0bad196-d0b2d0b0d0bbd18cd1810-00-02394Кліп “Восеньскі вальс” знаходзіцца ў ратацыі MTV, БелМузТБ, Першага музычнага каналу (ВТБ). Каб замовіць кліп на Першым музычным канале, трэба даслаць смс з тэкстам 7861 на нумар 1771 (кліп трансьлюецца ў Менску), на нумар 2771 (кліп трансьлюецца ў астатніх гарадах і мястэчках). Каб замовіць кліп з гарадзкога тэлефону, трэба патэлефанаваць на нумар 166 і назваць код кліпу Vinsent “Восеньскі вальс” (7861). Прыемнага прагляду!

Каментароў няма :, , , , more...

Vinsent “Слава Героям!”

by admin on Лют.17, 2010, under Музыка, Навіны

Vinsent: “Гэтую песьню я напісаў яшчэ год таму. Плянавалася, што ў 2009 годзе выйдзе складанка, прысьвечаная Кастусю Каліноўскаму. Магчыма, дыск усё ж такі пабачыць сьвет у 2010 годзе. Плянуецца удзел многіх вядомых беларускіх выканаўцаў. Паколькі мой твор ужо стаў дасяжным для спампоўкі ў Сеціве, будзе разумным прэзэнтаваць яго на афіцыйным сайце. Адразу хачу зазначыць, што трэк мікстэйпавы. Ідэю для тэксту мне падказаў вялікі Уладзімір Караткевіч, таму што гэтая песьня напісаная па матывах яго раману “Каласы пад сярпом тваім”. Першы куплет - ліст Алеся Загорскага да Кастуся Каліноўскага, у другім куплеце ўжо Кастусь піша Алесю, трэці куплет - мая зваротка.”
VINSENT “СЛАВА ГЕРОЯМ!” СПАМПАВАЦЬ (DOWNLOAD, 5 MB)

6 каментароў :, more...


Vinsent “Восеньскі вальс” - кліп тыдня на АНТ!

by admin on Лют.12, 2010, under Навіны

Восеньскі вальс
Гледачы паставілі кліп Vinsent “Восеньскі вальс” на першае мейсца па выніках тыдня на тэлеканале АНТ!
ГЛЯДЗЕЦЬ ВЫНІКІ ГАЛАСАВАНЬНЯ

Каментароў няма :, , , more...

Падтрымай “Восеньскі вальс” на АНТ!

by admin on Лют.09, 2010, under Навіны

Vinsent Восеньскі вальсНа сайце АНТ праходзіць галасаваньне за Лепшы кліп тыдня. “Восеньскі вальс” чакае на вашую падтрымку ТУТ.

Каментароў няма :, , , , more...

“Восеньскі вальс” - лепшы кліп году па вэрсіі Streetawards 2009!

by admin on Лют.09, 2010, under Навіны

STREETAWARDS
Кліп Vinsent’а “Восеньскі вальс” быў прызнаны лепшым кліпам году на цырымоніі Streetawards 2009, што адбылася 5 лютага ў R-club. “Восеньскі вальс” атрымаў ратацыю на тэлеканале MTV.

Каментароў няма :, , more...

Галасуй за Vinsent’а на STREETAWARDS 2009!

by admin on Сту.20, 2010, under Навіны

STREETAWARDSSTREETAWARDS - штогадовая прэмія ў вобласьці беларускага хіп-хопу. Vinsent прадстаўлены ў 6 намінацыях:

Артыст году
Адкрыцьцё году 
Лепшы рэліз (Vinsent “Пачатак”, BMA-group,2009)
Лепшы кліп (Vinsent “Восеньскі вальс”, рэж. Аляксандр Меліхавец, апэр. Дзьмітры Карначык)
Канцэрт году (Vinsent: Прэзэнтацыя альбому “Пачатак”, 15.04, клюб “Гудвін”)
Лепшае дызайнерскае афармленьне рэлізу (вокладка альбому “Пачатак”, дызайнер Алесь Валянюк)

Адзін камэнтар :, more...

“Караблі” заплылі на “Прэм’ер Тузін - 2009″

by admin on Сне.29, 2009, under Навіны

Прэм'ер Тузін - 2009Адзін з галоўных гітоў альбому Vinsent “Пачатак” песьня “Адыходзяць караблі” патрапіла на складанку “Прэм’ер Тузін 2009″. Нагадаем, што трэк “Адыходзяць караблі” перамагаў двойчы на “Тузіне Гітоў”. На канец 2009 году песьню спампавалі каля 20 тыс. разоў. “Прэм’ер Тузін - 2009″ выдадзены на лэйбле West Records.

Каментароў няма :, , more...

Кліп-марафон: гледачы лічаць “Восеньскі вальс” лепшым кліпам

by admin on Сне.24, 2009, under Навіны

Кліп-марафон 2009

21-га снежня скончылася народнае галасаванне прэміі “Кліп-Марафон-2009″. Паводле галасавання кліп Vinsent “Восеньскі вальс” стаў абсалютным пераможцам, набраўшы 58,2%. А мы тым часам чакаем, пакуль афіцыйная вэрсія кліпу зьявіцца на тэлеканалах!

Адзін камэнтар :, , more...

Vinsent на радыё “Сталіца”

by admin on Сне.17, 2009, under Навіны

Сталіца9 сьнежня Vinsent быў госьцем аўтарскай праграмы Сяргея Паўлянковіча “У адзіным экзэмпляры” на радыё “Сталіца”. СПАМПАВАЦЬ ЭТЭР (10 mb)

Каментароў няма :, , , more...

Looking for something?

Use the form below to search the site:

Still not finding what you're looking for? Drop a comment on a post or contact us so we can take care of it!

Visit our friends!

A few highly recommended friends...