Vinsent. Афіцыйны вэб-сайт

Author Archive

Фота з сэту Vinsent’а на фэсьце “Бандэрштат”

by Googlebot2 on Жні.20, 2010, under Навіны

Як вядома, Vinsent быў адным з хэдлайнэраў украінскага фэстывалю “Бандэрштат”. Вашай увазе - фота з выступу беларускага артыста перад шматтысячнай публікай фэсту.


Аўтары фота Юльян Місюкевіч, Ірына Качан

Адзін камэнтар :, , , more...

Vinsent на фэсьце “Бандэрштат 2010″

by Googlebot2 on Жні.05, 2010, under Навіны

Бандэрштат афіша

Vinsent стане адным з хэдлайнэраў украінскага фэсту “Бандэрштат”. Фэстываль праводзіцца штогод. Ён прысьвечаны папулярызацыі украінскай нацыянальнай ідэі. Арганізатары штогод запрашаюць аднаго артыста з Беларусі. Такім чынам, у гэтым годзе нашу краіну прадставіць лідэр беларускамоўнай рэп-сцэны Vinsent. Фэстываль ладзіцца непадалёку ад гораду Луцку. Схему даезду да фэсту можна паглядзець ТУТ. Варта адзначыць, што выступ Vinsent’а Ñž межах фэсту “Бандэрштат” адбудзецца 7 жніўня а 22.20

4 каментары :, , , more...

Галасуйма штодня!

by Googlebot2 on Жні.05, 2010, under Навіны

Песьня :B:N: feat. Vinsent - “Развага” прымае ўдзел у фінальным мэгатуры на “Тузіне Гітоў”. Падтрымлівай штодня па наступнай СПАСЫЛЦЫ.

Каментароў няма :, , , more...

Фота з выступу Vinsent’а Ñ– :B:N: на “Басовішчы 2010″

by Googlebot2 on Жні.05, 2010, under Навіны, Фота

Каментароў няма :, , , more...

Справаздачы Ñ– фота з канцэрту 7 мая Ñž “Рэактары”

by Googlebot2 on Тра.13, 2010, under Навіны, Фота

Фота: Юра Сідун, Tarantino

Справаздачы і фотарэпартажы з канцэрту 7 мая:

Тузін Гітоў

Будзьма беларусамі!

Generation.by

Еўрарадыё

2 каментары :, , , , , , more...

ЗАЎТРА: ВЯЛІКІ КАНЦЭРТ VINSENT’a У КЛУБЕ “РЭАКТАР”!!!

by Googlebot2 on Тра.06, 2010, under Навіны

7 мая, клуб "Рэактар", Vinsent!Сябры! Заўтра Ñž клубе “Рэактар” Vinsent з вялікім канцэртам! Квіткі можна будзе купіць у касе на ўваходзе па кошце 20 тыс. бел. рублёў. Эпіцэнтр падзеі: клуб “Рэактар” (вул. Веры Харужай, 29), пачатак 19:00 (можна трохі спазніцца). Мы вас чакаем!

12 каментароў :, , more...


28 красавіка Vinsent на радыё “Аплюс Хіп-хоп”!

by Googlebot2 on Кра.26, 2010, under Навіны

Vinsent на "Аплюс Хіп-хоп"28 красавіка Vinsent стане госьцем перадачы “Ток-шоў” на радыё “Аплюс Хіп-хоп”. Ð’Ñ‹ можаце задаць сваё пытаньне Vinsent’у праз САЙТ “АПЛЮС ХІП-ХОП”. Слухайце жывы этэр у сераду 28 красавіка, пачатак 22:00! Падчас перадачы будуць разыграныя два запрашальныя квіткі на вялікі канцэрт Vinsent’а 7 мая Ñž клюбе “Рэактар”. Не прапусьці!

3 каментары :, , more...

Быць Беларусам - быць міласэрным!

by Googlebot2 on Кра.23, 2010, under Навіны

Vinsent на "Добрым фэсьце"

22 красавіка Ñž Менску прайшоў “Добры фэст”! Беларускія музыкі аб’ядналіся, каб падтрымаць дзяцей-інвалідаў. Сродкі, атрыманыя з канцэрту, пойдуць на патрэбы Чэрвеньскага Ñ– Гарадзішчанскага дамоў-інтэрнатаў. На фэсьце выступілі гурты Neuro Dubel, :B:N:, IQ48, “Палац”, ZM99. Лідэр беларускамоўнай рэп-сцэны Vinsent на пару з Інай Кашырынай стаў вядучым фэсту. Таксама Vinsent выканаў сумесную песьню з гуртом :B:N:.

Vinsent: “Мне вельмі спадабаўся гэты фэст. Людзі вельмі шмат кажуць пра тое, якія яны добрыя. На жаль, мала хто даказвае гэта сапраўднымі справамі. Я ганаруся беларускімі музыкамі, якія прынялі ўдзел у “Добрым фэсьце”. Яны паказалі на справе, як можна зрабіць жыцьцё трошкі лепей для кагосьці, у дадзеным выпадку, для дзяцей з дамоў-інтэрнатаў.”

ГЛЯДЗЕЦЬ ФОТА І ВІДЭА З “ДОБРАГА ФЭСТУ”

Каментароў няма :, , , , , , , , , more...


Looking for something?

Use the form below to search the site:

Still not finding what you're looking for? Drop a comment on a post or contact us so we can take care of it!

Visit our friends!

A few highly recommended friends...