Vinsent. Афіцыйны вэб-сайт

Archive for красавiка, 2010

28 красавіка Vinsent на радыё “Аплюс Хіп-хоп”!

by Googlebot2 on Кра.26, 2010, under Навіны

Vinsent на "Аплюс Хіп-хоп"28 красавіка Vinsent стане госьцем перадачы “Ток-шоў” на радыё “Аплюс Хіп-хоп”. Ð’Ñ‹ можаце задаць сваё пытаньне Vinsent’у праз САЙТ “АПЛЮС ХІП-ХОП”. Слухайце жывы этэр у сераду 28 красавіка, пачатак 22:00! Падчас перадачы будуць разыграныя два запрашальныя квіткі на вялікі канцэрт Vinsent’а 7 мая Ñž клюбе “Рэактар”. Не прапусьці!

3 каментары :, , more...

Быць Беларусам - быць міласэрным!

by Googlebot2 on Кра.23, 2010, under Навіны

Vinsent на "Добрым фэсьце"

22 красавіка Ñž Менску прайшоў “Добры фэст”! Беларускія музыкі аб’ядналіся, каб падтрымаць дзяцей-інвалідаў. Сродкі, атрыманыя з канцэрту, пойдуць на патрэбы Чэрвеньскага Ñ– Гарадзішчанскага дамоў-інтэрнатаў. На фэсьце выступілі гурты Neuro Dubel, :B:N:, IQ48, “Палац”, ZM99. Лідэр беларускамоўнай рэп-сцэны Vinsent на пару з Інай Кашырынай стаў вядучым фэсту. Таксама Vinsent выканаў сумесную песьню з гуртом :B:N:.

Vinsent: “Мне вельмі спадабаўся гэты фэст. Людзі вельмі шмат кажуць пра тое, якія яны добрыя. На жаль, мала хто даказвае гэта сапраўднымі справамі. Я ганаруся беларускімі музыкамі, якія прынялі ўдзел у “Добрым фэсьце”. Яны паказалі на справе, як можна зрабіць жыцьцё трошкі лепей для кагосьці, у дадзеным выпадку, для дзяцей з дамоў-інтэрнатаў.”

ГЛЯДЗЕЦЬ ФОТА І ВІДЭА З “ДОБРАГА ФЭСТУ”

Каментароў няма :, , , , , , , , , more...


7 мая, Vinsent, вялікі канцэрт у Менску!!!

by readmin on Кра.10, 2010, under Навіны

7 мая, вялікі канцэрт Vinsent'а ў Менску, клуб "Рэактар", пачатак 19:00

Грамадска-культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі” і крама хіп-хоп вопраткі “Freestyle” прадстаўляюць:

7 мая ў менскім клубе “Рэактар” адбудзецца вялікі канцэрт беларускага рэпера Vinsent’а. У гэты дзень артыст выканае свае лепшыя песні. Таксама ў шоў-праграме прадугледжана прэзентацыя цалкам новых трэкаў!
Альбом Vinsent “Пачатак”, што выйшаў у 2009 годзе, стаў сапраўдным адкрыццём у беларускай рэп-музыцы. Насамрэч, Vinsent мае свой непаўторны стыль, што адрознівае яго ад іншых рэп-выканаўцаў. Магутная падача, гульня слоў, выдатныя лірычныя і сацыяльныя тэксты не пакідаюць слухачоў абыякавымі.
Кліп Vinsent “Восеньскі вальс” быў прызнаны лепшым у 2009 годзе па версіі прэмій “Кліп-марафон” і “Street awards”. Відэа патрапіла ў ратацыю ўсіх беларускіх музычных каналаў. Дарэчы, на вялікім канцэрце 7 мая будзе здымацца канцэртны кліп. Кожны, хто прыйдзе ў “Рэактар”, мае мажлівасць трапіць на новае відэа Vinsent’а.
Энэргетыка Vinsent’а на жывых выступах узрушвае слухачоў на сто адстоткаў. Гэта было не аднойчы заўважана падчас канцэртаў у сталіцы і рэгіёнах Беларусі. Такім чынам, лідэр беларускамоўнай рэп-сцэны Vinsent 7 мая ў менскім клубе “Рэактар” з вялікім канцэртам будзе цешыць сэрцы публікі.

У канцэрце таксама возьмуць удзел гурты Lunclan, PANaNieba Ñ– выканаўца Вожык. Прадстаўнікі рэп-фармацыі M.U.Skool гурт Lunclan прэзентуе слухачам свае новыя песні. Знойдзецца месца Ñ– даўно вядомым трэкам. Гурт PANaNieba прадставіць некалькі песень з новага альбому “На балоце”, што мае выйсці ўвосень 2010 году. Вожык выступіць з трэкамі альбому “У віры падзей”, які рыхтуецца да выдання. У тым ліку слухачы маюць мажлівасць пачуць куплеты трэку “Амерыка скрозь”, што быў запісаны пры ўдзеле амерыканскага рэпера Popa Chief, прадстаўніка сусветнавядомай WU-TANG CLAN FAM.

Такім чынам, канцэрт пройдзе ў фармаце фэсту беларускамоўнай рэп-музыкі. Не прапусьці!

Кошт квіткоў:
15 000 (папярэдне)
20 000 (у дзень мерапрыемства)
25 000 (месца за столікам)

Продаж квіткоў:
ГЦ “Купалаўскі” (павільён №19) - пад Кастрычніцкай плошчай,
ГЦ “Рыга” (павільён №18) - вул. Сурганава, 50,
пераход ст. м. Якуба Коласа,
каса клубу “Рэактар” (вул. Веры Харужай, 29).

13 каментароў :, , , more...

Looking for something?

Use the form below to search the site:

Still not finding what you're looking for? Drop a comment on a post or contact us so we can take care of it!

Visit our friends!

A few highly recommended friends...