Vinsent “Слава Героям!”
by admin on Лют.17, 2010, under Музыка, Навіны
Vinsent: “Гэтую песьню я напісаў яшчэ год таму. Плянавалася, што ў 2009 годзе выйдзе складанка, прысьвечаная Кастусю Каліноўскаму. Магчыма, дыск усё ж такі пабачыць сьвет у 2010 годзе. Плянуецца удзел многіх вядомых беларускіх выканаўцаў. Паколькі мой твор ужо стаў дасяжным для спампоўкі ў Сеціве, будзе разумным прэзэнтаваць яго на афіцыйным сайце. Адразу хачу зазначыць, што трэк мікстэйпавы. Ідэю для тэксту мне падказаў вялікі Уладзімір Караткевіч, таму што гэтая песьня напісаная па матывах яго раману “Каласы пад сярпом тваім”. Першы куплет - ліст Алеся Загорскага да Кастуся Каліноўскага, у другім куплеце ўжо Кастусь піша Алесю, трэці куплет - мая зваротка.”
VINSENT “СЛАВА ГЕРОЯМ!” СПАМПАВАЦЬ (DOWNLOAD, 5 MB)
лютага 17, 2010 on 22:43
Выдатная песьня. Вельмі.
лютага 17, 2010 on 22:57
Respect
лютага 19, 2010 on 00:48
Слава Героям! Рэспект бро за такі трэк.
лютага 19, 2010 on 01:47
Go, Vinsent, go!
лютага 28, 2010 on 18:52
Песня цудоўная, але ў тэксце перад песняй есць памылкі!!!І гэта вельмі пакрыўдзіла!
сакавiка 1, 2010 on 00:06
Дзякуй за пільнасьць:)
сакавiка 19, 2010 on 16:39
Супэрскі патрыятычны гімн!
сакавiка 21, 2010 on 21:27
Супер!!!!! Мне падабаецца!!!