Archive for лютага, 2010
Vinsent “Слава Героям!”
by admin on Лют.17, 2010, under Музыка, Навіны
Vinsent: “Гэтую песьню я напісаў яшчэ год таму. Плянавалася, што ў 2009 годзе выйдзе складанка, прысьвечаная Кастусю Каліноўскаму. Магчыма, дыск усё ж такі пабачыць сьвет у 2010 годзе. Плянуецца удзел многіх вядомых беларускіх выканаўцаў. Паколькі мой твор ужо стаў дасяжным для спампоўкі ў Сеціве, будзе разумным прэзэнтаваць яго на афіцыйным сайце. Адразу хачу зазначыць, што трэк мікстэйпавы. Ідэю для тэксту мне падказаў вялікі Уладзімір Караткевіч, таму што гэтая песьня напісаная па матывах яго раману “Каласы пад сярпом тваім”. Першы куплет - ліст Алеся Загорскага да Кастуся Каліноўскага, у другім куплеце ўжо Кастусь піша Алесю, трэці куплет - мая зваротка.”
VINSENT “СЛАВА ГЕРОЯМ!” СПАМПАВАЦЬ (DOWNLOAD, 5 MB)
Vinsent “Слава Героям!” - прэзэнтацыя песьні 17.02.2010
by admin on Лют.14, 2010, under Навіны
17 лютага на www.vinsent.org адбудзецца прэзэнтацыя песьні Vinsent “Слава Героям!”
Vinsent “Восеньскі вальс” - кліп тыдня на АНТ!
by admin on Лют.12, 2010, under Навіны

Гледачы паставілі кліп Vinsent “Восеньскі вальс” на першае мейсца па выніках тыдня на тэлеканале АНТ!
ГЛЯДЗЕЦЬ ВЫНІКІ ГАЛАСАВАНЬНЯ
Падтрымай “Восеньскі вальс” на АНТ!
by admin on Лют.09, 2010, under Навіны
На сайце АНТ праходзіць галасаваньне за Лепшы кліп тыдня. “Восеньскі вальс” чакае на вашую падтрымку ТУТ.
“Восеньскі вальс” - лепшы кліп году па вэрсіі Streetawards 2009!
by admin on Лют.09, 2010, under Навіны

Кліп Vinsent’а “Восеньскі вальс” быў прызнаны лепшым кліпам году на цырымоніі Streetawards 2009, што адбылася 5 лютага ў R-club. “Восеньскі вальс” атрымаў ратацыю на тэлеканале MTV.