Archive for снежня, 2009
“Караблі” заплылі на “Прэм’ер Тузін - 2009″
by admin on Сне.29, 2009, under Навіны
Адзін з галоўных гітоў альбому Vinsent “Пачатак” песьня “Адыходзяць караблі” патрапіла на складанку “Прэм’ер Тузін 2009″. Нагадаем, што трэк “Адыходзяць караблі” перамагаў двойчы на “Тузіне Гітоў”. На канец 2009 году песьню спампавалі каля 20 тыс. разоў. “Прэм’ер Тузін - 2009″ выдадзены на лэйбле West Records.
Кліп-марафон: гледачы лічаць “Восеньскі вальс” лепшым кліпам
by admin on Сне.24, 2009, under Навіны

21-га снежня скончылася народнае галасаванне прэміі “Кліп-Марафон-2009″. Паводле галасавання кліп Vinsent “Восеньскі вальс” стаў абсалютным пераможцам, набраўшы 58,2%. А мы тым часам чакаем, пакуль афіцыйная вэрсія кліпу зьявіцца на тэлеканалах!
Vinsent на радыё “Сталіца”
by admin on Сне.17, 2009, under Навіны
9 сьнежня Vinsent быў госьцем аўтарскай праграмы Сяргея Паўлянковіча “У адзіным экзэмпляры” на радыё “Сталіца”. СПАМПАВАЦЬ ЭТЭР (10 mb)
Кліп-марафон 2009
by admin on Сне.09, 2009, under Навіны

Карты раскрываюцца. Менавіта песьня “Восеньскі вальс” атрымала сваё відэаўвасабленьне. Нягледзячы на тое, што афіцыйнай прэм’еры кліпу яшчэ не было, відэа стала намінантам на прэмію “Кліп-марафон”. Плянуецца, што прэзэнтацыя кліпу адбудзецца ў сьнежні 2009 на тэлеканалах і на www.vinsent.org. А пакуль што вы маеце мажлівасьць прагледзець кліп “Восеньскі вальс”. Калі вам спадабаецца, галасуйце за кліп штодзённа. СТАРОНКА ПРЭМІІ “КЛІП-МАРАФОН”
Vinsent “У адзіным экзэмпляры”
by admin on Сне.08, 2009, under Навіны

9 сьнежня ў 21.30 Vinsent у прамым этэры на радыё “Сталіца”. А менавіта, рэп-выканаўца стане госьцем праграмы “У адзіным экзэмпляры” аўтара і вядучага Сяргея Паўлянковіча. Слухаць радыё “Сталіца” можна на ультракароткіх хвалях - УКХ 72.89 ці праз інтэрнэт.
Воля Палюшык “Must be stronger”
by admin on Сне.08, 2009, under Навіны
Вы памятаеце сьпявачку Волю Палюшык, якая выконвае з Vinsent’ам песьню “Менск-Парыж”. Таксама Воля аздобіла альбом “Пачатак” сваім пранікнёным вакалам. Цяпер Воля Палюшык прадстаўляе сваю новую песьню “Must be stronger”. Гэты трэк вы можаце спампаваць на афіцыйным сайце Волі Палюшык.
Vinsent у ClubNika
by admin on Сне.08, 2009, under Фота
Vinsent у ClubNika, Менск, 4.12.2009

