Vinsent. Афіцыйны вэб-сайт

Archive for кастрычнiка, 2009

Неўзабаве новы кліп…

by admin on Кас.30, 2009, under Навіны

Vinsent

Вы не пасьпелі яшчэ дасканала разгледзець кліп “Працягваю жыць”, а ўжо скончаныя здымкі новага відэа. Кліп знаходзіцца на стадыі мантажу. А пакуль што ў вас ёсьць мажлівасьць назваць песьню, якая атрымала сваё відэаўвасабленьне. Робім стаўкі, спадарства!

5 каментароў :, more...

Задай пытаньне Vinsent’у!

by admin on Кас.23, 2009, under Навіны

Vinsent інтэрвію

Сябры, вы маеце мажлівасьць задаць сваё пытаньне Vinsent’у. Музыка будзе адказваць на пытаньні кожныя два тыдні ў выглядзе відэаінтэрвію. Запісы будуць выкладвацца на афіцыйным сайце выканаўцы www.vinsent.org Калі ласка, пакідайце свае пытаньні ў камэнтарах да запісу ці дасылайце на паштовую скрыню vinsentmusic@gmail.com

14 каментароў :, , , , more...

Vinsent пра канцэрт у Рэчыцы

by admin on Кас.20, 2009, under Навіны

Vinsent у Рэчыцы

Vinsent: “Шчыра кажучы, калі ехаў у Рэчыцу, ня ведаў, чаго чакаць ад гэтага гораду, бо ніколі там не бываў, не ўяўляў, якая там сытуацыя ігд… Таму ўдвая прыемна, што ўсё атрымалася крута. Нас с DJ Maltak гасьцінна сустракалі. Публіка крутая. Уразіла, што было шмат школьнікаў. Гэта файна, што маладая генерацыя ідзе слухаць сэнсавую музыку. Асобны дзякуй арганізатару. Усё было на ўзроўні. Дарэчы, мяне часта пытаюць людзі, калі я прыеду ў іх горад. Падкрэсьліваю: гэта не ад мяне залежыць, канцэрты робяць арганізатары. І ўвогуле, гэта не так складана, арганізаваць канцэрт у сваім горадзе. Калі ёсьць жаданьне больш падрабязна даведацца, як арганізаваць канцэрт, лістуйце на нашую паштовую скрыню. “

Каментароў няма :, , , more...

Канцэрт Vinsent’а ў Рэчыцы!

by admin on Кас.14, 2009, under Навіны

afisha500

17 кастрычніка адбудзецца канцэрт Vinsent’а ў горадзе Рэчыца Гомельскай вобласьці. Даведкі па тэлефоне 8-029-550-62-56

Каментароў няма :, , , more...

Vinsent стаў чальцом журы.

by admin on Кас.14, 2009, under Навіны

Конкурс на лепшы прынт па тэме “Цішоткі вольных беларусаў” распачаўся! Vinsent стаў чальцом журы гэтага мерапрыемства. САЙТ АКЦЫІ

Каментароў няма :, , more...

Looking for something?

Use the form below to search the site:

Still not finding what you're looking for? Drop a comment on a post or contact us so we can take care of it!

Visit our friends!

A few highly recommended friends...