Archive for траўня 15, 2009
Vinsent. Фотасэсійка
by admin on Тра.15, 2009, under Фота
Фота з прэзэнтацыі альбому ад Bratinfo.by
by admin on Тра.15, 2009, under Фота
Глядзі фота з прэзэнтацыі альбому Vinsent “Пачатак” у ГАЛЕРЭІ BRATINFO.BY
Альбом Vinsent’а “Пачатак”
by admin on Тра.15, 2009, under Музыка
Кожны дзень у сьвеце дасылаецца 31 мільярд электронных лістоў. Кожны дзень у сьвеце застаюцца галоднымі каля 800 мільёнаў чалавек. Кожны дзень у сьвеце колькасьць абанэнтаў мабільнай сувязі павялічваецца на адзін мільён. Кожную хвіліну ў сьвеце нараджаюцца новыя песьні. Кожны дзень у сьвеце выходзяць сотні музычных альбомаў… Рэлізы беларускамоўных рэп-выканаўцаў - сапраўдны эксклюзыў у музыцы сьвету й Беларусі.
Vinsent прадстаўляе свой дэбютны альбом “Пачатак”. Гэты падарунак мэляманам уключае ў сябе 15 трэкаў. Любоўная й грамадзянская лірыка, сюррэалізм, сацыяльная пародыя - такой ёсьць тэматыка песень альбому. Усе вершы да песень напісаў Vinsent. Над музычным бокам альбому працаваў шэраг таленавітых бітмэйкераў: Explosive Beats, BeatCheat, Xenothermal, Max Korzh, DJ Dudar. У альбоме прыняла ўдзел спявачка й VJ Першага музычнага каналу Воля Палюшык. Яна аздобіла некалькі песень пранікнёным жаночым вакалам.
Напярэдадні выхаду альбому “Пачатак” быў прадстаўлены сынгл “Адыходзяць караблі”. Песьня перамагла ў сеціўным гіт-парадзе “Тузін гітоў”. Неўзабаве пачнуцца здымкі кліпу ў падтрымку рэлізу.
Vinsent: “Гэта мая дэбютная праца. Было цікава запісваць альбом, працаваць з бітмэйкерамі. Напрыклад, Xenothermal зараз жыве ў Канадзе, зь ім сувязь падтрымоўвалі праз Сеціва. Слухайце вершы, у іх ёсьць сэнс. Мяркую, што мой слухач - разьвітая, творчая асоба.”Афіцыйны сайт выканаўцы www.vinsent.org
Дата рэлізу: 16.02.2009
Усе правы абаронены. Капіяваньне, публічнае аднаўленьне й перадача ў этэр без згоды праваўласьніка забаронены.
©Vinsent, BMA-group, 2009
Трэк-ліст альбому “Пачатак”:
01. Intro
02. Vinsent рэпрэзэнт
03. Адыходзяць караблі DOWNLOAD
04. Працягваю жыць
05. Скіт (Выжывае…)
06. Выжывае…
07. Лютаўскія дажджы
08. Скіт (Валадар волі)
09. Валадар волі
10. Бог. Радзіма. Воля
11. Наша слова ў небясьпецы
12. Скіт (Ты на небе)
13. Ты на небе
14. Сапраўдныя людзі
15. Восеньскі вальс
Набыць альбом можна:
- ў музычных крамах і ў незалежных распаўсюднікаў;
- праз кур’ера ў Менску (тэл. 8029-8719042)
Мы раім набываць альбом таксама праз інтэрнэт-краму http://knihi.net/ (альбом вам даставяць да хаты, дастўка па Беларусі й ўсім сьвеце) ЗАМОВІЦЬ АЛЬБОМ!!!
Спампаваць песьню “Адыходзяць караблі” (песьня двойчы перамагала ў гіт-парадзе “Тузін гітоў”)


