Vinsent. Афіцыйны вэб-сайт

Archive for траўня, 2009

Рэцэнзія на альбом ад Лолы Рамановіч

by admin on Тра.22, 2009, under Навіны

x_414d5fe1Чытайма рэцэнзію на альбом “Пачатак” ад Лолы Рамановіч у яе блогу!

Каментароў няма :, , more...

Рэцэнзія на альбом “Пачатак” ад Ганны Цімашэнкі

by admin on Тра.21, 2009, under Навіны

acСвае рэцэнзіі на альбом “Пачатак” пісалі не толькі музычныя крытыкі, але й слухачы. Сэрыю адкрывае Ганна Цімашэнка. Чытайма рэцэнзію ў яе блогу!

Каментароў няма :, , more...

Рэцэнзія Сяргея Будкіна на альбом Vinsent’а “Пачатак”

by admin on Тра.16, 2009, under Навіны

Рэдактар парталу “Тузін гітоў”, журналіст “Нашай нівы”, музычны крытык Сяргей Будкін напісаў рэцэнзію на дэбютны альбом Vinsent’а “Пачатак”:

“Гучная, самаўпэўненая і аргументаваная заява дэбютанта Vinsent’а, які калегаў‑рэпераў у сваіх тэкстах не чапае, але між радкоў чытаецца дакладна: «Сярога, пасунься!»
Магутная падача, выдатнае адчуванне мелодыі, чысцюткая мова, неблагія тэксты. Вінсэнт сфармуляваў свой кірунак у трэку «Рэпрэзэнт» як «рэп для эстэтаў». Кожнае з яго тысячы словаў мае сэнс, таму гэтыя 15 трэкаў зусім не грузяць. Можа, дурнаватая толькі чытанка «Валадар волі» — варта прадаць яе IQ48:).
«Пачатак» зачароўвае і забірае ад самага пачатку і трымае да самага канца. Асабліва ўражваюць першыя трэкі: па‑добраму нервовы і нахабны «Vinsent рэпрэзэнт», пяшчотная і драматычная «Адыходзяць караблі» (яе на радыё, і дзяўчаткі будуць плакаць пры першых яе гуках) і трэк з прэтэнзіяй на маніфест — «Я працягваю жыць» (кліп на яе просіцца).
«Пачатак» смела можна ўключаць у спіс найлепшых музычных працаў гэтага году.
Будзем чакаць працягу.”

Рэцэнзія ў “Нашай Ніве”

Каментароў няма :, , , , more...

Сюжэт пра канцэрт 15 красавіка на TV

by admin on Тра.16, 2009, under Відэа

Прэзэнтацыя альбому “Пачатак”. Сюжэт у праграме “Продвіженіе” можна спампаваць ТУТ (46 mb)

Каментароў няма :, , , , more...


Vinsent, Krec 4.03.2009 у “Рэактары”

by admin on Тра.16, 2009, under Фота

Каментароў няма :, , , , more...

Vinsent. Фотасэсійка

by admin on Тра.15, 2009, under Фота

Каментароў няма :, , more...


Альбом Vinsent’а “Пачатак”

by admin on Тра.15, 2009, under Музыка

Альбом "Пачатак" Кожны дзень у сьвеце дасылаецца 31 мільярд электронных лістоў. Кожны дзень у сьвеце застаюцца галоднымі каля 800 мільёнаў чалавек. Кожны дзень у сьвеце колькасьць абанэнтаў мабільнай сувязі павялічваецца на адзін мільён. Кожную хвіліну ў сьвеце нараджаюцца новыя песьні. Кожны дзень у сьвеце выходзяць сотні музычных альбомаў…  Рэлізы беларускамоўных рэп-выканаўцаў - сапраўдны эксклюзыў у музыцы сьвету й Беларусі.
Vinsent прадстаўляе свой дэбютны альбом “Пачатак”. Гэты падарунак мэляманам уключае ў сябе 15 трэкаў. Любоўная й грамадзянская лірыка, сюррэалізм, сацыяльная пародыя - такой ёсьць тэматыка песень альбому. Усе вершы да песень напісаў Vinsent. Над музычным бокам альбому працаваў шэраг таленавітых бітмэйкераў: Explosive Beats, BeatCheat, Xenothermal, Max Korzh, DJ Dudar. У альбоме прыняла ўдзел спявачка й VJ Першага музычнага каналу Воля Палюшык. Яна аздобіла некалькі песень пранікнёным жаночым вакалам.
Напярэдадні выхаду альбому “Пачатак” быў прадстаўлены сынгл “Адыходзяць караблі”. Песьня перамагла ў сеціўным гіт-парадзе “Тузін гітоў”. Неўзабаве пачнуцца здымкі кліпу ў падтрымку рэлізу.
Vinsent: “Гэта мая дэбютная праца. Было цікава запісваць альбом, працаваць з бітмэйкерамі. Напрыклад, Xenothermal зараз жыве ў Канадзе, зь ім сувязь падтрымоўвалі праз Сеціва. Слухайце вершы, у іх ёсьць сэнс. Мяркую, што мой слухач - разьвітая, творчая асоба.”
Афіцыйны сайт выканаўцы www.vinsent.org
Дата рэлізу: 16.02.2009
Усе правы абаронены. Капіяваньне, публічнае аднаўленьне й перадача ў этэр без згоды праваўласьніка забаронены.
©Vinsent, BMA-group, 2009

Трэк-ліст альбому “Пачатак”:

01. Intro
02. Vinsent рэпрэзэнт
03. Адыходзяць караблі DOWNLOAD
04. Працягваю жыць
05. Скіт (Выжывае…)
06. Выжывае…
07. Лютаўскія дажджы
08. Скіт (Валадар волі)
09. Валадар волі
10. Бог. Радзіма. Воля
11. Наша слова ў небясьпецы
12. Скіт (Ты на небе)
13. Ты на небе
14. Сапраўдныя людзі
15. Восеньскі вальс

Набыць альбом можна:
- ў музычных крамах і ў незалежных распаўсюднікаў;
- праз кур’ера ў Менску (тэл. 8029-8719042)
Мы раім набываць альбом таксама праз інтэрнэт-краму
http://knihi.net/ (альбом вам даставяць да хаты, дастўка па Беларусі й ўсім сьвеце) ЗАМОВІЦЬ АЛЬБОМ!!!

Спампаваць сэмплер альбому!!!

Спампаваць песьню “Адыходзяць караблі” (песьня двойчы перамагала ў гіт-парадзе “Тузін гітоў”)

2 каментары :, , , , more...

Фота з прэзэнтацыі альбому “Пачатак” у клюбе “Гудвін” 15.04.2009

by admin on Тра.12, 2009, under Фота


Аўтар фота Юра Сідун, Generation.by 

Адзін камэнтар :, , , , more...

Looking for something?

Use the form below to search the site:

Still not finding what you're looking for? Drop a comment on a post or contact us so we can take care of it!

Visit our friends!

A few highly recommended friends...