Фота з сэту Vinsent’а на фэсьце “Бандэрштат”
by Googlebot2 on Жні.20, 2010, under Навіны
Як вядома, Vinsent быў адным з хэдлайнэраў украінскага фэстывалю “Бандэрштат”. Вашай увазе - фота з выступу беларускага артыста перад шматтысячнай публікай фэсту.
Аўтары фота Юльян Місюкевіч, Ірына Качан
Vinsent на фэсьце “Бандэрштат 2010″
by Googlebot2 on Жні.05, 2010, under Навіны

Vinsent стане адным з хэдлайнэраў украінскага фэсту “Бандэрштат”. Фэстываль праводзіцца штогод. Ён прысьвечаны папулярызацыі украінскай нацыянальнай ідэі. Арганізатары штогод запрашаюць аднаго артыста з Беларусі. Такім чынам, у гэтым годзе нашу краіну прадставіць лідэр беларускамоўнай рэп-сцэны Vinsent. Фэстываль ладзіцца непадалёку ад гораду Луцку. Схему даезду да фэсту можна паглядзець ТУТ. Варта адзначыць, што выступ Vinsent’а ў межах фэсту “Бандэрштат” адбудзецца 7 жніўня а 22.20
Галасуйма штодня!
by Googlebot2 on Жні.05, 2010, under Навіны
Песьня :B:N: feat. Vinsent - “Развага” прымае ўдзел у фінальным мэгатуры на “Тузіне Гітоў”. Падтрымлівай штодня па наступнай СПАСЫЛЦЫ.
Фота з выступу Vinsent’а і :B:N: на “Басовішчы 2010″
by Googlebot2 on Жні.05, 2010, under Навіны, Фота
Справаздачы і фота з канцэрту 7 мая ў “Рэактары”
by Googlebot2 on Тра.13, 2010, under Навіны, Фота
Фота: Юра Сідун, Tarantino
Справаздачы і фотарэпартажы з канцэрту 7 мая:
ЗАЎТРА: ВЯЛІКІ КАНЦЭРТ VINSENT’a У КЛУБЕ “РЭАКТАР”!!!
by Googlebot2 on Тра.06, 2010, under Навіны
Сябры! Заўтра ў клубе “Рэактар” Vinsent з вялікім канцэртам! Квіткі можна будзе купіць у касе на ўваходзе па кошце 20 тыс. бел. рублёў. Эпіцэнтр падзеі: клуб “Рэактар” (вул. Веры Харужай, 29), пачатак 19:00 (можна трохі спазніцца). Мы вас чакаем!
Vinsent запрашае на канцэрт 7 мая!
by Googlebot2 on Тра.04, 2010, under Навіны
28 красавіка Vinsent на радыё “Аплюс Хіп-хоп”!
by Googlebot2 on Кра.26, 2010, under Навіны
28 красавіка Vinsent стане госьцем перадачы “Ток-шоў” на радыё “Аплюс Хіп-хоп”. Вы можаце задаць сваё пытаньне Vinsent’у праз САЙТ “АПЛЮС ХІП-ХОП”. Слухайце жывы этэр у сераду 28 красавіка, пачатак 22:00! Падчас перадачы будуць разыграныя два запрашальныя квіткі на вялікі канцэрт Vinsent’а 7 мая ў клюбе “Рэактар”. Не прапусьці!
Быць Беларусам - быць міласэрным!
by Googlebot2 on Кра.23, 2010, under Навіны

22 красавіка ў Менску прайшоў “Добры фэст”! Беларускія музыкі аб’ядналіся, каб падтрымаць дзяцей-інвалідаў. Сродкі, атрыманыя з канцэрту, пойдуць на патрэбы Чэрвеньскага і Гарадзішчанскага дамоў-інтэрнатаў. На фэсьце выступілі гурты Neuro Dubel, :B:N:, IQ48, “Палац”, ZM99. Лідэр беларускамоўнай рэп-сцэны Vinsent на пару з Інай Кашырынай стаў вядучым фэсту. Таксама Vinsent выканаў сумесную песьню з гуртом :B:N:.
Vinsent: “Мне вельмі спадабаўся гэты фэст. Людзі вельмі шмат кажуць пра тое, якія яны добрыя. На жаль, мала хто даказвае гэта сапраўднымі справамі. Я ганаруся беларускімі музыкамі, якія прынялі ўдзел у “Добрым фэсьце”. Яны паказалі на справе, як можна зрабіць жыцьцё трошкі лепей для кагосьці, у дадзеным выпадку, для дзяцей з дамоў-інтэрнатаў.”
Відэазапршэнне ад Вожыка на фэст 7 мая!
by Googlebot2 on Кра.20, 2010, under Навіны





























